Аляксей Канстанцінавіч Ка́ўка (нар. , в. Машчаліна, Чэрвеньскі раён — 21 сакавіка 2024, Масква) — беларускі гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 года на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971—1979 і 1983—1987 гадах у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979—1982 гадах прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. 3 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Советское славяноведение», з 1989 года ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай АН. У 1988—1990 гадах старшыня рады Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны ў Маскве.
У 1976—1977 гадах напісаў «Ліст да рускага сябра» — палемічны твор пра стан беларускай мовы і парушэнне моўных правоў у Савецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдатам, патрапіў у Польшчу, затым — у Лондан, дзе быў выдадзены паралельна на рускай і англійскай мовах у 1979 годзеАляксей Каўка. Letter to a Russian friend: a 'samizdat' publication from Soviet Byelorussia. — London: Association of Byelorussians in Great Britain, 1979. — 64 p..
Навуковая дзейнасць Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін. 3 канца 1970-х гадоў распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
Узнагароды Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Бібліяграфія Польша: Отечество и социализм. — М., 1977; Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пач. XX стст. — Мн., 1989; Жывом! — М.; Мн., 1997; Будам жыць! Пра тое самае. — Мн.; М., 1998; Letter to russian friend = Письмо русскому другу. — London, 1979.
Літаратура
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Дысідэнты Беларусі