Бурла́к (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля.

Гідраграфія На ўсходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX стагоддзя. Найболей актыўнае засяленне вёскі даводзіцца на 1920-я гады. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Парыжская камуна», працавала гамарня. У 1959 годзе ў складзе саўгаса "Дуравіцкі (цэнтр — вёска Дуравічы).

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 31 жыхар.

Дынаміка 1959 год — 254 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 31 жыхар.

Славутасці Курганны могільнік перыяду сярэднявечча (X — ХІІІ стагоддзі), за 0,8 км на поўдзень ад усходняй ускраіны пасёлка —

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)