300px|right|thumb|Частка Internet Explorer
Internet Explorer (чытаецца інтэрнэт эксплорэр, скарочана IE) — серыя браўзераў, якая распрацоўвалася карпарацыяй Microsoft з 1995 года. Доўгі час Internet Explorer уваходзіў у камплект аперацыйных сістэм сямейства Windows. Таксама на працягу некаторага часу існавалі версіі для MacOS (падтрымка скончана ў 2003 годзе) і Unix (падтрымка скончана ў 2001 годзе). Распрацоўка новых функцый для браўзера была спынена ў 2016 годзе на карысць новага браўзера Microsoft Edge.
Калісьці Internet Explorer быў самым папулярным браўзерам - у 2003 годзе яго доля выкарыстання дасягала 95 %. З таго часу яго доля выкарыстання паступова зніжалася з запускам Firefox і Google Chrome, а таксама з ростам папулярнасці мабільных аперацыйных сістэм, такіх як Android і iOS, якія ўвогуле не падтрымліваюць Internet Explorer. На 2022 год ацэнка долі Internet Explorer на ўсіх платформах складае каля 0,3 %, такім чынам ён займае 9-е месца пасля UC Browser.
17 сакавіка 2015 года Microsoft абвясціла, што Microsoft Edge заменіць Internet Explorer у якасці браўзера па змаўчанні «для некаторых версій Windows 10». Гэта зрабіла Internet Explorer 11 канчатковай версіяй браўзера.
Падтрымка аперацыйных сістэм
Падтрымка браўзерам аперацыйных сістэм. БраўзерГадыБраўзерны рухавікWindowsIBM OS/2Mac OS X (Intel/PPC)Mac OS 9Mac OS 8System 7 (PPC/68k)Unix (HP-UX, Solaris) 7 Vista 2003 XP 2000 98/Me NT 4.0 95 3.1 Гады выхаду АС — — 2009 2006 2003 2001 1999 1998/2000 1996 1995 1992 2001 2001 1999 1997 1991 (1990-я) IE 11 2013 Trident 7.0 (толькі SP1) IE 10 2012 Trident 6.0 (толькі SP1) IE 9 2011 Trident 5.0 (толькі SP2) IE 8 2008 Trident 4.0 Уключаны (толькі SP2) (толькі SP2 і SP3) IE 7 2006 Trident Уключаны (толькі SP2 і SP3) IE 6 2001 Trident Уключаны Уключаны (SP1 і SP2 і SP3) (6.0 SP1) Выдалены (6.0 SP1) Выдалены (6.0 SP1) IE 5.5 2000 Trident Уключаны (5.01) Уключаны (4.01/5.5 SP2) Уключаны IE 5 1999 TridentWinTasmanMac rowspan="2" rowspan="2" rowspan="2" rowspan="2" Уключаны (5.01) Уключаны (4.01/5.5 SP2) rowspan="2" Уключаны rowspan="2" rowspan="2" Выдалены (5.2.3) Уключаны Выдалены (5.1.7) Уключаны Выдалены (5.1.7) Выдалены (5.01 SP1) IE 4 1997 Trident IE 3 1996 Невядомы Уключаны Уключаны версія для Windows 3.1 Уключаны IE 2 1995 Невядомы Уключаны (2.0) Уключаны версія для Windows 3.1 Beta (2.0) IE 1 1995 Spyglass версія для Windows 3.1
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Гісторыя Internet Explorer Бяспека ў IE8 Internet Explorer 8 — агульны агляд. Увага на WebSlices (вэб-фрагменты). Прыклады рэалізацыі і выкарыстанні.
Катэгорыя:Браўзеры