Э́маўскі кляштар, ці кляштар на Словенах () — кляштар у Празе. Размешчаны на Слованех у Нове-Места, Прага 2.
Гісторыя Быў закладзены 21 верасня 1347 года Карлам IV для ордэна манахаў-бенедыкцінаў. Кляштар быў каталіцкім, але набажэнствы ў ім здзяйсняліся на царкоўнаславянскай мове харвацкімі манахамі, вернымі глагалічнай традыцыі.
Архітэктура У інтэр'еры цікавы фрэскавы жывапіс і мазаіка.
Кляштар моцна пацярпеў ад бамбёжак нацысцкай авіяцыі. Запамінальнай дэталлю касцёла Дзевы Марыі з'яўляецца жалезабетонны дах, выкананы ў выглядзе двух пікаў-ветразяў, якія перасякаюцца. Дах створаны пасля Другой сусветнай вайны, бо ранейшы быў знішчаны.
Гл. таксама Рэймскае евангелле
Спасылкі Афіцыйны сайт манастыра
Катэгорыя:Культавыя збудаванні Прагі Катэгорыя:Бенедыкцінскія кляштары Чэхіі Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Празе Катэгорыя:1347 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1347 годзе