Грэнвіл Стэнлі Хол (; , г. Ашфілд, штат Масачусетс, ЗША — ) — амерыканскі псіхолаг; адзін з заснавальнікаў педалогіі, прыхільнік эксперыментальнай педагогікі.
Біяграфічныя звесткі У 1878—80 вучыўся ў Германіі ў Г. Т. Фехнера, В. Вунта і інш. 3 1881 прафесар універсітэта Дж. Хопкінса (г. Балтымар). У 1889—1920 прафесар і прэзідэнт Кларкскага ўніверсітэта, дзе стварыў першы ў ЗША інстытут дзіцячай псіхалогіі. Адзін з арганізатараў і першы прэзідэнт (1892) Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі.
Навуковая дзейнасць Пры даследаванні дзіцячай псіхікі выкарыстоўваў апытальнікі, у якіх дзеці паведамлялі пра свае пачуцці (маральныя, рэлігійныя і інш.), адносіны да іншых людзей. Методыка такіх апытанняў сустрэла рэзкую крытыку, бо паведамленні дзяцей прызнаваліся за дакладную крыніцу інфармацыі пра саміх сябе. Прытрымліваўся тэорыі рэкапітуляцыі, паводле якой дзіця ў сваім псіхічным развіцці паўтарае стадыі развіцця псіхікі чалавечага роду («Праблемы выхавання», т. 1—2, 1911).
Літаратура
Biography and bibliography у Віртуальнай лабараторыі Інстытута гісторыі навукі імя Макса Планка
Катэгорыя:Псіхолагі ЗША Катэгорыя:Прэзідэнты Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі Катэгорыя:Педагогі ЗША