HMS Beagle () — дзесяцігарматны брыг-шлюп тыпу «Чэрокі», другі карабель Каралеўскага флота Вялікабрытаніі, які насіў гэтае імя. Названы ў гонар пароды сабак бігль (). Падчас святкавання каранацыі Георга IV Beagle першым прайшоў пад новым Лонданскім мостам. З 27 снежня 1831 па 2 кастрычніка 1836 удзельнічаў у даследчай экспедыцыі, у якой прыняў удзел Чарлз Дарвін.
Катэгорыя:Чарлз Дарвін Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Судны і караблі