Ка́ўка320 видов птиц ці Га́лкаНапісанне Галка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.465(Corvus monedula) — шырока распаўсюджаная птушка роду крумкачовых.
Апісанне Даўжыня 34—39 см, маса цела 175—280 г. Апярэнне ад чорнага да серабрыста-шэрага (галава і грудзі) колеру. Радужная абалонка вока амаль белая. Палавога дымарфізму няма.
Пашырэнне Шырока распаўсюджана ў заходняй частцы Еўразіі акрамя поўначы Скандынавіі, сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы. Колькасць 4—8 мільёнаў пар. Паўночныя і ўсходнія папуляцыі пералётныя, зімуюць на поўдні арэала. Засяляе скалістыя ўчасткі ўзбярэжжаў, рэдкія лясы са старымі дрэвамі, населеныя пункты са старымі пабудовамі.
Асаблівасці біялогіі Гняздуецца ў зацішных месцах будынкаў, на слупах, мастах, у гнёздах буйных птушак. У красавіку самка адкладвае 4—6 яец і наседжвае іх 17—18 дзён. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 30—35 дзён. Галка вядзе чародны спосаб жыцця, у пошуках корму часта аб’ядноўваюцца з гракамі. Сілкуецца чарвякамі, садавінай і ягадамі, адкідамі, яйкамі дробных птушак.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Крумкачовыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Сінантропныя віды