Андрэй Паўлавіч Сапега (каля 1560 — да 11 кастрычніка ) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (1588—1592), кашталян менскі (1592—1597), ваявода полацкі (1597—1613) і смаленскі (з 1621).
Валодаў Вішніцамі, Сапежышкамі, маёнткамі на Падляшшы.
Біяграфія З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Аляксандры з Хадкевічаў. Меў братоў Мікалая і Багдана.
У 1590-я навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Ротмістрам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). 21 кастрычніка 1578 года разам са шведскім военачальнікам Юргенам Боем разграміў маскоўскія аддзелы пад камандаваннем князя Івана Юр’евіча Галіцына, што ўзялі ў аблогу Вендэн, і захапіў у палон маскоўскіх ваяводаў князёў П. І. Тацева і П. І. Хварасцініна.
Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку ваяводы полацкага з 1597. Пасля таго як ен выказаўся супраць волі большасці магнатаў ВКЛ "за" прызначэнне паляка Бернарда Маціеўскага віленскім біскупам на сойме звычайным 1598 годаSeredyka, J. Rozprawy z dziejów XVI i XVII wieku / Jan Seredyka; [Wyższa Szkoła Zarządzania i Bankowości, Jednostka Uczelniana w Poznaniu]. — Poznań: «Forum Naukowe»; Wrocław: «Passat» — Paweł Pietrzyk, 2003. — 311 s.: 1 portr., tab. — S. 174, 178, 221.. Улез у мясцовы канфлікт за маемасць (прыхапіў сабе Чарсвяты і Курылавічы, якія належалі Полацкаму замку) і паспробаваў прымусіць гараджан замыкаць крамы ў каталіцкія святы. Пасля чаго ў ліпені 1599 г. выбухнула паўстанне палачан. Горад і шляхта адмовіліся яму падначальвацца і шантажавалі караля зыходам да Масквы. Ня могучы нават прыехаць у горад, з 1600 г. А. Сапега пачынае шукаць пакупніка на пасаду полацкага ваяводы. Прадаць пасаду яму ўдаецца толькі ў 1613 г. Ваяводам смаленскім стаў у 1621
Неаднаразова выязджаў за мяжу, галоўным чынам у Італію: у 1579, 1592 і 1608.
Упершыню ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (шлюб у 1569), другі раз пабраўся шлюбам з Крыстынай Дэмбінскай (у 1570), з якой меў сына Станіслава Тамаша, а таксама дачок Ганну, Аляксандру, Крыстыну, Ядвігу, Марыяну і Дароту.
Генеалогія
Літаратура
Якубаў, В.У. Міжканфесіянальныя канфлікты ў полацкім ваяводстве (1550 – 1618 гг.) / В.У. Якубаў // Исследования по истории Восточной Европы : сб. науч. статей / РИВШ ; редкол.: А.В. Мартынюк [и др.]. – Минск : РИВШ, 2009. – Вып. 2. – С. 175–185.
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Андрэй Паўлавіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Войты полацкія