Дуна́й. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ны Дуна́й, Буслы́, мн. () — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
Геаграфія У 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля.
Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомы з канца XIX стагоддзя як паселішча ў Целяшоўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1870 годзе памешчык меў тут 1000 дзесяцін зямлі. Па перапісу 1897 года фальварак Дунай (ён жа Бубнаўка).
У 1926 годзе знаходзіўся паштовы пункт. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 15 двароў. На франтах загінулі 12 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва 1897 год — 5 двароў, 30 жыхароў (паводле перапісу). 1926 год — 15 двароў, 58 жыхароў. 1940 год — 39 двароў, 139 жыхароў. 1959 год — 103 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 19 двароў, 26 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Крыўскі сельсавет