Зарэ́чча — вёска ў Кашалёўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
На паўднёвым усходзе і поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне У 5 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.
Гідраграфія Рака Ліпа (прыток ракі Сож). На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе далучаецца крывалінейная вуліца. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года нямецкія карнікі спалілі 49 двароў, ад рук акупантаў загінулі 9 жыхароў. 14 жыхароў вёскі не вярнуліся з фронту. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 75 гаспадарак, 224 жыхары.
Дынаміка 1940 год — 52 двары, 190 жыхароў. 1959 год — 294 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 75 гаспадарак, 224 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет