«Партал юрскага перыяду» (таксама вядомы як «Паралельны свет» ці «Першабытны» ()) — брытанскі навукова-фантастычны тэлесерыял, які быў зняты для брытанскага тэлеканала ITV кампаніяй «Impossible Pictures». Аўтарамі ідэі з’яўляюцца Эдрыен Ходжэс і Цім Хейнс, якія таксама стварылі дакументальны серыял «Шпацыры з…». «Партал юрскага перыяду» апавядае пра каманду з пяці вучоных, мэтай працы якіх з’яўляецца выяўленне часавых парталаў і нейтралізацыя небяспечных дагістарычных істот, якія пранікаюць праз іх.

Паказ серыяла пачаўся ў Вялікабрытаніі 10 лютага 2007 года, але з тых часоў быў паказаны ўжо ў шматлікіх краінах свету, у тым ліку і ў Расіі на канале ТБ-3 з 15 лістапада 2008 года. Першыя паказы серыяла прайшлі з пазітыўнымі паказчыкамі, доля аўдыторыі не апускалася ніжэй 25 % ад агульнага ліку тэлегледачоў серыяла ў Вялікабрытаніі на працягу першых двух сезонаўTV ratings | Media | guardian.co.uk. У ЗША першыя сезоны трансліраваліся на тэлеканале «BBC America» і атрымалі станоўчыя ацэнкі ад амерыканскіх крытыкаў. Трэці сезон планавалася пачаць 30 студзеня 2008 года, але пачалі толькі 28 сакавіка 2009 года. У ЗША трэці сезон быў прадстаўлены на суд грамадскасці 16 мая 2009 года на тэлеканале «BBC America».

15 чэрвеня 2009 года ITV абвясціў, што паказ завершаны і чацвёртага сезону не будзе. Аднак, 29 верасня 2009 года было абвешчана пра дасягнуты паміж некалькімі кампаніямі пагадненні на здымкі 4 і 5 сезонаў у 2011 годзе. Паказ першага з двух новых сезонаў пачаўся на Новы год на канале ITV1 у Вялікабрытаніі і на «BBC Амерыка» ў ЗША. Апошні сезон серыяла ўжо быў паказаны на канале «Watch» у перыяд з 24 мая па 28 чэрвеня 2011 года, а затым яго можна будзе ўбачыць на канале ITV1 у 2012 годзе. 3 лістапада 2011 года паказ 4 сезону пачаўся ў Расіі на тэлеканале ТБ-3. «Impossible Pictures» ніяк не каментавала будучыню серыяла, пачынаючы з запуску вытворчасці 5 сезону ў лістападзе 2010 года. Канадскі спін-оф, названы «Партал юрскага перыяду: Новы свет», быў анансаваны 15 верасня 2011 года, а пачатак вытворчасці вызначана на зіму.

Стварэнне серыяла

Здымкі Першы сезон здымаўся на студыі Pinewood, а таксама ў такіх месцах як Black Park, Бакінгемшыр, лонданскі метрапалітэн, стадыён «New Den» (хатні стадыён футбольнага клуба «Мілуал»), цэнтр інжынернага і вытворчага мастацтва (Хейверынг), заапарк Уіпснейд, Лонданскі заапарк, Канарскія астравы, гандлёвы цэнтр Bentalls (Кінгстан-апан-Тэмс), Thorpe Park (Сурэй), борнмуцкі пляж, жылы масіў Alexandra Road (Камдэн) і Брытанскі музей. Будынак Эдварда, герцага Кенцкага ва ўніверсітэце Сурэя (Гілдфард) выкарыстоўваўся як штаб кватэра Цэнтра па даследаванні анамалій.

Здымкі другога сезону былі скончаны 1 кастрычніка 2007 года. Паказаны другі сезон быў напачатку 2008 года. Кэралайн Стыл і Олівер Лік, адлюстроўваныя Наомі Бэнтлі і Карлам Тэабальдам адпаведна, сталі двума новымі героямі, абодва з якіх таемна змовіліся з Хелен Катэр. Перадапошні эпізод другога сезону быў напісаны сцэнарыстам серыяла «Доктар Хто» Полам Корнелам.

Каб скараціць выдаткі і выкарыстоўваць ірландскія падатковыя паслабленні для тэлевізійных праектаў, здымачная група пераехала ў Ірландыю, а менавіта ў месцы каля Дубліна і Уіклау, дзе 22 сакавіка 2010 года пачаліся здымкі чацвёртага і пятага сезонаў. Здымкі праходзілі ў сядзібе Powerscourt (каля пасёлка Эніскеры), амфітэатры «The O2», дублінскім порце, а таксама ў гарадскіх раёнах Дубліна Рынгсенд і Парк-Уэст.

Рэклама Незадоўга да прэм’еры па ўсім Лондане былі ўстаноўлены рэкламныя шчыты і банеры. Было некалькі плакатаў, на якіх істоты з першага сезону серыяла былі намаляваны ў перабольшаных памерах (Артраплеўра ў серыяле па памерах параўнальная з чалавекам, тады як на плакаце яна была намалявана памерам з дом). У другога і трэцяга сезонаў таксама былі шырокія рэкламныя кампаніі.

Зачыненне, аднаўленне і спін-офф серыяла У маі 2009 года «The Sun» паведаміла, што серыял можа быць выключаны з вяшчальнай сеткі ITV, з прычыны страт у памеры 2,7 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (хоць не выключана, што з прычыны вялікага бюджэту серыяла). ITV адмаўляў гэту інфармацыю, выступіўшы з паведамленнем пра тое, што гэта няпраўда, яны не збіраюцца спыняць паказ, які не ажыццяўляўся толькі падчас рамонтных прац. Аднак, да чэрвеня 2009 года брытанскі тэлеканал пацвердзіў, што паказ скончаны. У той жа час здымачнай групе было прапанавана паспрабаваць захаваць серыял іншымі спосабамі, якія дазволяць зменшыць выдаткі і вытворчы бюджэт. Прадстаўнік ITV сказаў наступнае: «Пасля трох вельмі паспяховых сезонаў серыяла, у наш час мы не плануем яго працягваць. Але іншыя высакаякасныя драмы будуць па-ранейшаму займаць ключавыя пазіцыі ў сетцы вяшчання нашага тэлеканала».

Верагоднай прычынай зачынення серыяла сталі страты тэлеканала на працягу 2009 года ў памеры 105 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. У выніку і іншыя папулярныя тэлесерыялы і шоу былі выключаны з вяшчальнай сеткі, напрыклад тэлесерыял «Біццё сэрца». Нягледзячы на гэта, 29 верасня 2009 года было абвешчана пра запуск здымкаў 4 і 5 сезонаў серыяла, у якіх захаваўся амаль увесь акцёрскі склад 3 сезону; толькі Лайла Руас заявіла пра тое, што не збіраецца вяртацца. Паводле новага пагаднення, меркавалася зняць 7 эпізодаў чацвёртага сезону, якія планавалі паказаць на ITV напачатку 2011 года, а затым паўтарыць на канале Watch UKTV, а 6 эпізодаў пятага сезону планавалася паказаць спачатку на канале Watch, а паўтарыць на ITV1. Здымкі новых сезонаў пачаліся 22 сакавіка 2010 года, а скончыліся ў лістападзе; дата прэм’еры была прызначана на студзень 2011 года. Здымкі чацвёртага сезону скончыліся 25 чэрвеня, і адразу ўслед за гэтым стартавала вытворчасць пятага сезону.

7 красавіка 2010 гады былі прадстаўлены тры новых героя серыяла. Імі сталі вучоны Філіп Бёртан, сыграны Аляксандрам Сідзігам, Мэт Эндэрсан, новы палявы лідар, роля якога выканаў Кіяран Макменамін, і Джэс Паркер, гераіня актрысы Руты Кірні, якая будзе кіраваць аперацыямі з цэнтра па даследаванні анамалій. 8 чэрвеня 2010 года рэжысёр чацвёртага сезону ірландзец Роберт Куін заявіў у інтэрв’ю, што ў пятым і шостым эпізодах чацвёртага сезону з’яўляюцца пачвары з будучыні, якія спачатку тэрарызуюць прыморскую вёску (знятую ва Уіклау), а затым атакуюць старадаўні замак.

Паміж ITV і Warner Bros. было складзена пагадненне на здымкі мастацкага фільма па матывах тэлесерыяла. Правы на вытворчасць былі выкуплены Аківай Голдсманам і Кэры Фостэрам — прадзюсарамі новага праекта. 15 верасня 2011 года было абвешчана пра стварэнне канадскага спін-офа серыяла пад назвай «Партал юрскага перыяду: Новы свет», паказы якога плануецца весці на канадскім тэлеканале Space. Гэта сумесная вытворчасць кампаній Omni Film productions, Impossible Pictures і Bell Media. Вытворчасць плануецца пачаць у Ванкуверы і Брытанскай Калумбіі ўзімку 2011 года.

Сюжэт

Эпізоды

Сезон Колькасць эпізодаў Даты паказаў у Вялікабрытаніі Прэм'ера сезону Фінал сезону 1 6 17 сакавіка 2007 2 7 23 лютага 2008 3 10 6 чэрвеня 2009 4 7 5 лютага 2011 5 6 28 чэрвеня 2011

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы 2007 года Катэгорыя:Тэлесерыялы тэлеканала ITV Катэгорыя:Тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фантастычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Фільмы пра дыназаўраў Катэгорыя:Тэлесерыялы адноўлены пасля закрыцця