Канчалан — рака ў Расіі, на Чукотцы.
Даўжыня 426 км, плошча вадазбору 20,6 тыс. км². Вытокі (Паўднёвы Тадлеаан, Койвэлгыргываам, Янрамывеем) знаходзяцца ў Чукоцкім нагор’і. Упадае Канчалан у Канчаланский ліман Анадырскага заліва Берынгава мора. Буйныя прытокі — Тнэквеем, Імпенейкуйым. У сярэднім І ніжнім цячэнні Канчалан праходзіць сярод паўднёвых тундраў Анадырскай нізіны.
Жыўленне снегавое і дажджавое. Замярзае ў сярэдзіне кастрычніка, адкрываецца ў пачатку чэрвеня.
Катэгорыя:Рэкі Чукоцкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян Катэгорыя:Басейн Берынгава мора ў Азіі