Бра́дфард, або Брэ́дфардНапісанне паводле арт. ( ) — горад у Англіі, у графстве Заходні Ёркшыр. Гэта адміністрацыйны і эканамічны цэнтр абшчыны Брэдфард. Ён знаходзіцца за 14 км на захад ад Лідса, з якім цесна звязаны.
Насельніцтва горада — 293,7 тыс. жыхароў (2001), усяго гарадскога паселішча — 493,1 тыс. жыхароў (2007).
Брэдфард заўсёды лічыўся горадам рабочых з задымленым паветрам і дрэннымі жыллёвымі ўмовамі. Дасягнуў свайго росквіту ў часы віктарыянскай эпохі як цэнтр ваўнянай прамысловасці. Пасля Другой сусветнай вайны прызнаны сусветнай сталіцай гандлю ваўняным тэкстылем. Пасля 1960-х гг. тут пасялілася больш за 60 тысяч індыйцаў і пакістанцаў, якія ўносяць змены ў аблічча горада. З адміраннем традыцыйнай прамысловасці сучасны Брэдфард зацята змагаецца за новую ролю. Віктарыянскія будынкі былі абноўлены, і цэнтральная частка набыла прывабны знешні выгляд. Асабліва ўражваюць будынкі ратушы (City Hall) і Ваўнянай біржы (Wool Exchange).
Брэдфард — саборны горад. Сабор па памерах адносна сціплы і падобны да таго, што знаходзіцца ў Шэфілдзе, значна саступае па манументальнасці і паважнасці знакамітым англійскім саборам (Кентэрберы, Ёрк, Лінкальн, Вінчэстэр, Солсберы).
Брэдфардскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1966 годзе.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Дэвід Хокні (1937—2026) — англійскі мастак, графік і фатограф.
Гл. таксама Велі Перэйд
Літаратура
Спасылкі
Нашэсце вусеняў на парк Брэдфарда
Катэгорыя:Гарады Англіі