Міхась Аляксандравіч Тычына (, пас. Ніжне-Сталінск, Алданскі раён, Якуцкая АССР, РСФСР — , Мінск) — беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя БДУ (з 2003). Брат архітэктара Уладзіміра Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся АдамовічаАповяд пра жыццё і смерць // НАША СЛОВА №31 (1026) 3 жніўня 2011 г. .
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец вёскі Завалочыцы (цяпер - Глускі раён Магілёўскай вобласці), у 1930 годзе падчас бальшавіцкіх палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР быў сасланы як кулак у Алданскі ўлус Якуцкай АССР. Маці, Кацярына Сцяпанаўна Алашкіна, руская, як кулачка была выслана тады ж. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна.
У 1964 годзе закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута. Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. У 1964—1965 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1970 годзе закончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі. З 1994 года выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1976). Член Беларускага ПЭН-Цэнтра (з 1989).
Творчасць Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосць»). Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцей, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.
Выбраная бібліяграфія Дажынкі. Аповесць і апавяданні. Мн., 1979 Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм. (з В. Жураўлёвым). Мн., 1982 Змена квадры: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. Мн., 1983 Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага. Мн., 1984 Час прозы: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. Мн., 1988 Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. Мн., 1999 Якуб Колас і руская літаратура першай паловы XIX ст.: Дыс….д-ра філал.навук. Мн., 2000 Карані і крона: Фальклор і літаратура. 2-е, дапрац. выд. Мн., 2002 (1-е выд.: 1991) Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. 2-е, дапрац. выд. Мн., 2004 (1-е выд.: 1973). Беларуская літаратура і свет: Папулярныя нарысы (з Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам). Мн., 2006 Літаратура пераходнага перыяду: Тэарэт. асновы гіст.-літ. працэсу [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2007 Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2010 Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2011 Вялікія і Малыя Тычыны: легенды і рэальнасць: [зборнік літаратурна-дакументальных матэрыялаў пра беларускі і ўкраінскі род Тычынаў]. Мн., 2011 Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння. Мн., 2012 Філасофія літаратуры. Беларускі варыянт. Мн., 2014 Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам), 2014 Народ і вайна. Мн., 2015 Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам), 2015.
Узнагароды Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка (2000).
Літаратура
Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Нарадзіліся ў Якуціі