Трэцяя сусветная вайна — гіпатэтычны глабальны ваенны канфлікт. У XX стагоддзі найбольш верагоднымі ініцыятарамі Трэцяй сусветнай маглі стаць ЗША і СССР.
З канца XX стагоддзя трэцяй сусветнай вайной завуць барацьбу з міжнародным тэрарызмам і патэнцыйны ваенны канфлікт, які можа ўзнікнуць пры ўжыванні ядзернай ці іншай ЗМЗ краінамі, якія меркавана хаваюць свой ракетна-ядзерны патэнцыял (Іран, Паўночная Карэя і Ізраіль, (2-15))The Third World War — al-Qaeda .
Наступствы Патэнцыйныя сцэнарыі Трэцяй сусветнай вайны з ужываннем ядзернай зброі ў 1970—1980-я гады прадугледжвалі хуткае развіццё падзей. У выпадку масіраванага прымянення ядзернай зброі ў Трэцяй сусветнай вайне можа быць знішчана большая частка чалавецтва (паводле падлікаў, загінуўшых мірных жыхароў будзе больш, чым ваенных).
Наступствы ядзернай вайны тэарэтычна могуць прывесці да катастрафічных змен клімату і экалагічных умоў планеты (адбудзецца «ядзерная зіма» або «ядзерная восень»). Гэтае меркаванне шмат у чым вызначыла ролю ядзернай зброі як зброі стратэгічнага стрымлівання сапернікаў ад пачатку ядзернага канфлікту.
Наступствы Трэцяй сусветнай вайны могуць быць цяжэйшымі, калі Расія і ЗША ў гэтай вайне абмяняюцца ядзернымі ўдарамі. Такое развіццё падзей радыкальна: атамныя выбухі знішчаць буйныя гарады і жылыя раёны абедзвюх краін, вялізная колькасць ядзернага пылу разляціцца па ўсім свеце, пасля чаго на Зямлі надоўга павысіцца радыяцыйны фон.
Гл. таксама Халодная вайна Ядзерная вайна Вайна супраць тэрарызму Сусветная вайна
Катэгорыя:Выдуманыя войны 3