5 Астрэя (Astraea; у ранняй навуковай літаратуры Astræa) — буйны астэроід у галоўным астэроідным поясе. Першым у небе яго пабачыў 8 снежня 1845 г. нямецкі астраном-аматар Карл Людвіг Хенке.
Арбіта
Параметры арбіты тыповыя для астэроідаў. Вялікая паўвось роўная 2.573 а.а., перыгелій 2.077 а.а., афелій 3.070 а.а., нахіл да экліптыкі 5.369°, эксцэнтрысітэт 0.193, абарочваецца вакол Сонца за 4.13 гадоў.
Фізічныя характарыстыкі
Астрэя мае памер 167×123×82 км. Паверхня складзеная светлымі горнымі пародамі (адбіваюць 23% святла). Паводле спектру належыць да S-тыпу астэроідаў.
Глядзіце таксама Спіс астэроідаў (1—100)
Спасылкі Арбіта астэроіда ў Сонечнай сістэме (Near-Earth Object Program)
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1845 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км