Ле́бедзеў. Сустракаецца таксама варыянт Ле́бедзева, н. (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 57 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай аднабакова драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Па хуткім часе тут пачаў працаваць вятрак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Смычкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 14 гаспадарак, 20 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 56 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 14 гаспадарак, 20 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет