Ло́зкі (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 20 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 24 км ад Гомеля.

Гідраграфія На заходняй ускраіне Канава Чырвоная (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца крывалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Беліцкім, затым Гомельскім паветах Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні памешчыка Клячкоўскага. У 1909 годзе ў Целяшоўскай воласці.

У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоныя Лозкі», працавалі вятрак і гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Івольскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 23 гаспадаркі, 30 жыхароў.

Дынаміка 1834 год — 8 двароў. 1909 год — 30 жыхароў. 1926 год — 15 двароў, 100 жыхароў. 1959 год — 231 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 23 гаспадаркі, 30 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Крыўскі сельсавет