Кашалё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кашалёва.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кашалёў. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1652 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1333 чалавекі.

Вядомыя выхадцы Казімір Паўлавіч Буслаў (1914—1983) — акадэмік Акадэміі навук БССР, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР. Павел Якаўлевіч Галавачоў (1917—1972) — двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр авіяцыі. У Гомелі і Буда-Кашалёве ўсталяваны помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Буда-Кашалёве, саўгас у Буда-Кашалёўскім раёне. Усцін Мікітавіч Шваякоў — падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада ў Глускім раёне.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе