Пата́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Патапаўка.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забабскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).. 29 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак ПершамайскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252)..
Склад На 1 студзеня 1974 года ў складзе Патапаўскага сельсавета 16 населеных пунктаў. У склад Патапаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Першамайскі, да 1996 года — пасёлкі Беразіна, Вазраждзенне, да 2010 года — пасёлак Козі РогРешение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 20 марта 2010 г. № 206 Об упразднении сельского населенного пункта.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1088 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,5 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 852 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе