Гу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Губічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Губіцкага сельсавета 11 населеных пунктаў. 8 жніўня 1984 года скасаваны пасёлак ПадлессеРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 жніўня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабудскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Асавок, Баец, Барок, Васход, Даліна, Елянец, Лявады, Недайка, Падчыстае, Салаўёў, Старая Буда, Светлы, Ясмень)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области . 22 сакавіка 2018 года скасаваны пасёлак СалаўёўРешение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 22 марта 2018 г. № 11 О некоторых вопросах административнотерриториального устройства Буда-Кошелевского района.
У склад Губіцкага сельсавета ўваходзілі ў наш час не існыя: да 1930 года пасёлак Дубенск, да 1964 года пасёлак Падлессе (да 1929 года меў назву Пяціхатка).
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 772 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,1 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 1343 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе