Любаві́н (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 14 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.
Гідраграфія Рака Ліпа (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з крывалінейнай амаль мерыдыянальнай вуліцы, перакрыжаванай на поўначы кароткай просталінейнай вуліцай. У цэнтры да галоўнай вуліцы з усходу далучаецца кароткая дугападобная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Стараруднянскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1885 годзе адкрыта школа (у 1907 годзе 71 вучань), якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце, а на пачатку 1920-х гадоў ёй быў перададзены нацыяналізаваны будынак. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: 2 ветракі, вінная крама. У 1925 годзе пераважную большасць жыхароў складалі польскія сем’і.
З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Любавінскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага, працавала гамарня. Дзейнічаў медыцынскі ўчастак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 53 жыхары вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Буда-Люшаўская).
У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка АсінаўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252)..
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Будалюшаўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 17 гаспадарак, 26 жыхароў.
Дынаміка 1868 год — 29 двароў, 194 жыхары. 1897 год — 53 двары, 388 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 95 двароў. 1959 год — 251 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 17 гаспадарак, 26 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Ліпініцкі сельсавет