Грэнландскі сабака () — парода сабак, якая адносіцца па класіфікацыі МКФ да групы шпіцаў і прымітыўных парод. Выведзена ў Грэнландыі.

Звесткі аб пародзе

Грэнландскі сабака — адна з самых старажытных парод ездавых сабак. Адметныя якасці: сіла, стойкасць і цягавітасць, таксама выдатна развітыя нюх і здольнасць да арыентацыі. Грэнландскія сабакі дапамаглі Руалю Амундсену, нарвежскаму палярнаму падарожніку, прыйсці першым у час гонак да паўднёвага полюса. Сабак гэтай пароды выкарыстоўвалі для палявання на цюленяў, мядзведзяў і паўночных аленяў. Валодаючы ад прыроды рэзкім тэмпераментам, грэнландскія сабакі заўсёды прыязныя ў адносінах да чалавека. Як вартавыя сабакі не выкарыстоўваюцца. У кантынентальную Еўропу грэнландскіх сабак ўпершыню прывёз з палярнай экспедыцыі Поль-Эміль Віктор у 1936 годзе.

Парода рэдка сустракаецца ў Еўропе, у тым ліку і ў Скандынавіі.

Катэгорыя:Ездавыя сабакі Катэгорыя:Пароды сабак паводле алфавіта Катэгорыя:Пароды сабак Грэнландыі