Мікала́еўкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 111). — аграгарадок, цэнтр Мікалаеўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія

Размяшчэнне У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 75 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай амаль шыротнай вуліцы, забудаванай з абодвух бакоў драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Паводле інвентара 1848 года ў валоданні памешчыка былі вёска і фальварак. У 1852—1867 гадах працаваў цукровы завод. Размяшчаўся ў 3-павярховым будынку. У 1854 годзе меў 2 паравыя катлы і паравую машыну, у 1859 г. — 3 паравыя машыны (60 к.с.), 4 гідрапрэсы, 3 цэнтрыфугі, 3 дыфракцыйныя катлы. У 1859 г. працавалі 200 рабочых і 2 майстры.

Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе маёнтка Самойлаў. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, гамарня.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1944 году спалілі 47 двароў. За час вайны загінулі 105 жыхароў. З 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Мікалаеўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. Цэнтр саўгаса «Шлях Ільіча». Працуюць пільня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, магазін.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 150 гаспадарак, 392 жыхары.

Дынаміка 1897 год — 53 двары, 335 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 62 двары, на сялібе 7 двароў. 1940 год — 73 двары, 269 жыхароў. 1959 год — 371 жыхар (паводле перапісу). 1999 год — 158 двароў, 404 жыхары. 2004 год — 150 гаспадарак, 392 жыхары.

Вядомыя выхадцы С. А. Панамароў — Герой Савецкага Саюза. Р. Я. Кісялёў (18.5.1913 — 10.4.1970) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР. З 1953 года міністр культуры, з 1964 года міністр асветы БССР, у 1968—1970 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1970). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). Яго імя носіць вясковая сярэдняя школа.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)