Суні́чнае дрэва, сунічнік (Arbutus) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Апісанне Вечназялёныя кусты і невялікія (5—6 м) дрэвы. Лісце буйное, скурыстае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у верхавінкавых мяцёлках. Плод — ягадападобная шматнасенная касцянка, нагадвае плод суніц (адсюль назва).
Пашырэнне Існуе больш за 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Міжземнамор’і, Крыме і Заходнім Каўказе. Тыповы элемент флоры маквісу. Культывуюць сунічнае дрэва чырвонае, або сунічнік драбнаплодны, і буйнаплодны.
Харчовыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Плады выкарыстоўваюцца на варэнне і віно, драўніна — на дробныя вырабы, лісце — для дублення скуры.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Земляничное дерево
Катэгорыя:Верасовыя