Марцін Генрых Клапрот (; 1 снежня 1743, Вернігеродэ — 1 студзеня 1817, Берлін) — нямецкі хімік, першаадкрывальнік трох хімічных элементаў: цырконія, урану і тытана. Бацька ўсходазнаўца Юліуса Клапрота.

Вялікую частку жыцця быў аптэкарам. Працаваў у Кведлінбургу, Гановеры, Данцыгу, ў 1771 г. перабраўся ў Берлін. Нарэшце, у 1787 Клапрот быў запрошаны выкладаць хімію ў Артылерыйскую акадэмію, а з заснаваннем Берлінскага ўніверсітэта стаў у 1810 г. яго прафесарам.

Спасылкі

Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук