По́расль (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 18 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Крыўскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. Побач аднайменны хутар. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Крыўск).
У 1969 годзе ў пасёлак перасяліліся жыхары пасёлка РагавыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252)..
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 25 гаспадарак, 33 жыхара.
Дынаміка 1925 год — 18 двароў, 103 жыхара; на сялібе — 1 двор, 3 жыхара. 1959 год — 135 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 25 гаспадарак, 33 жыхара.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Крыўскі сельсавет