Касач (Iris) — род шматгадовых карэнішчавых раслін сямейства . Касачы сустракаюцца на ўсіх кантынентах. Род налічвае каля 800 відаў з найбагацейшай разнастайнасцю формаў і адценняў. За гэта ён і атрымаў сваю назву ( — вясёлка).

Апісанне Сцёблы — адзіночныя або пучкамі, простыя ці галінастыя.

Лісце — плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла.

Каранёвая сістэма размешчана ў верхнім ворным пласце.

Кветкі — адзіночныя або ў суквеццях, у асобных відаў злёгку духмяныя. Кветкі касач вельмі своеасаблівыя: у іх няма чашалісцікаў і пялёсткаў. Форма кветкі блізкая па будове да архідэі. Калякветнік — трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі касачы квітнеюць з канца мая і да ліпеня.

Касачы адрозніваюцца высокай зімаўстойлівасцю, да глебы непатрабавальныя, але не пераносяць моцна ўвільготненай глебы, таму іх лепш высаджваць на схілах. Кветкі вырошчваюць на адным месцы да сямі гадоў.

Выкарыстанне Шырока ўжываецца ў парфумерыі, у асноўным для стварэння пудравых водараў.

Геаграфія роду Арэал роду Iris ахоплівае рэгіёны Паўночнага паўшар’я з умераным і субтрапічным кліматам. На поўначы яны распаўсюджаныя амаль да 70° паўночнай шыраты (у Паўночна-Усходняй Азіі і на Алясцы), на поўдні — ад 30° паўночнай шыраты, амаль да тропікаў (правінцыя Гуандун у Кітаі). Найбольшая колькасць відаў прыпадае на краіны Міжземнамор’я, Паўднёва-Заходнюю і Сярэднюю Азію.

У дзікай прыродзе Беларусі 3 віды:

Сінонімы

Гл. таксама

Iris versicolor Iris setosa

Літаратура  — С. 510—511.

Спасылкі

Катэгорыя:Расліны ў Бібліі