Расцяро́бы (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета. За 25 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года акупанты спалілі 18 двароў і забілі 8 жыхароў, 7 жыхароў мястэчка загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.

Дынаміка 1940 год — 19 двароў, 72 жыхара. 1959 год — 68 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Крыўскі сельсавет