Асматы́чны ціск, дыфу́зны ціск — тэрмадынамічны параметр, лішкавы гідрастатычны ціск раствору, які перашкаджае дыфузіі растваральніку праз паўпранікальную перагародку (напрыклад, праз клетачную мембрану). Характарызуе імкненне раствору да зніжэння канцэнтрацыі пры сутыкненні з чыстым растваральнікам. Роўны лішкаваму вонкаваму ціску, які патрэбна прыкласці з боку раствору, каб спыніць осмас.

Асматычны ціск абумоўлены змяншэннем хімічнага патэнцыялу растваральніку ў прысутнасці растворанага ў ім рэчыва. Вымярэнні асматычнага ціску пачаў нямецкі батанік і хімік В. Пфефер () у 1877 годзе ў растворы трысняговага цукру. Па яго даных хімік Я. Х. Вант-Гоф () ў 1887 годзе выявіў супадзенне формы залежнасці асматычнага ціску ад канцэнтрацыі цукру ў растворы з законам Бойля-Марыота для ідэальнага газу.

Асматычны ціск адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці жывых клетак і арганізмаў. Адноснае пастаянства асматычнага ціску забяспечваецца водна-салявым абменам (осмарэгуляцыя).

Вымярэнне асматычнага ціску выконваюць з дапамогай асмометраў статычным і дынамічным метадамі. Велічыня асматычнага ціску можа дасягаць некалькіх МПа.

Гл. таксама Осмас

Літаратура

Спасылкі Осмотическое давление // БСЭ

Катэгорыя:Фізічныя эфекты і з’явы Катэгорыя:Фізічная хімія Катэгорыя:Клетачныя працэсы Катэгорыя:Ціск