Анаба́р (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Якуціі. У верхнім цячэнні мае назву Вялікая Куанамка ().
Даўжыня ракі 939Река Анабар (Бол. Куонапка) // Государственный водный реестр РФ км, плошча вадазбору 100 тыс. км². Сярэдні расход вады 610 м³/с (458 м³/с каля сяла СаскылахАлексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Анабар // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Выток ракі знаходзіцца на Анабарскім плато. Працякае па Паўночна-Сібірскай нізіне. Упадае ў Анабарскую губу Анабарскага заліва мора Лапцевых. У вусці рака багатая на рыбу (рапушка, омуль).
Гідралогія Жыўленне ў асноўным снегавое і дажджавое. Ледастаў з канца верасня па пачатак чэрвеня.
Прытокі Галоўныя прытокі: Удзя, Эбелях — правыя; Суалама, Харабыл — левыя.
Літаратура
Анабар //
Спасылкі Река Анабар (Бол. Куонапка) // Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Анабар // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых