Spice Girls («Спайс Гёрлз») — англійскі жаночы поп-гурт, утвораны ў Лондане ў 1994 годзе.

Агульныя звесткі Для кожнай з удзельніц быў прыдуманы яскравы вобраз і адпаведны псеўданім: Вікторыя Адамс («Posh Spice»), Мелані Браўн («Scary Spice»), Эма Бантан («Baby Spice»), Мелані Чысхолм («Sporty Spice») і Джэры Холіўэл («Ginger Spice»). Дзяўчаты падпісалі кантракт з лэйблам «Virgin Records» і ў 1996 годзе выпусцілі свой першы сінгл — «Wannabe».

Песня сем тыдняў прабыла на вяршыні брытанскага песеннага хіт-параду і стала штуршком да сусветнай папулярнасці гурта, да канца года заняўшы першыя месцы ў хіт-парадах яшчэ 21 краіны. Spice Girls выпусцілі 3 студыйных альбомаў, прададзеныя па ўсім свеце сумарным тыражом больш за 75 мільёнаў копій.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Spice (1996) Spiceworld (1997) Forever (2000)

Катэгорыя:Поп-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Spice Girls Катэгорыя:Выканаўцы Virgin Records Катэгорыя:Пераможцы World Music Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards