Франц Вікенцьевіч Абрамовіч — беларускі хірург, доктар медыцыны (1895).

Біяграфія

Скончыў Медыцынскую хірургічную акадэмію ў Пецярбургу ў 1889. У 1888—1889 гг. належаў да цэнтральнай арганізацыі пецярбургскага студэнцтва («Кадравікі»)Деятели революционного движения в России: биобиблиографический словарь: От предшественников декабристов до падения царизма: [В 5 т.]. — М.: Изд-во Всесоюзного общества политических каторжан и ссыльно-поселенцев, 1927—1934..

З 1891 года земскі ўрач у Пецяргофскім павеце Пецярбургскай губерні. З 1897 года завадскі ўрач у Наваторжскім павеце Цвярской губерні. У 1900-х гг. быў галоўным урачом Цвярской губернскай земскай бальніцы. З 1923 года заведуючы хірургічным аддзяленнем гарадской бальніцы ў Мазырыт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..

Быўшы вядомым хірургам свайго часу, Франц Вікенцьевіч Абрамовіч, які праводзіў унікальныя для таго часу аперацыі, сабраў у сваім аддзяленні маладых хірургаў, рыхтаваў вучняў«Мишпоха» зажигает свечи . Памёр ад брушнога тыфу.

Напісаў работы па даследаванню захворванняў органаў брушной поласці і арганізацыі хірургічнай дапамогі.

Бібліяграфія

Абрамович, Ф. В. О кровоостанавливающем действии водяного пара и горячего воздуха при ранениях печени : дис. … доктора медицины / Абрамович, Ф. В. — СПб., 1900. — С. 123О кровоостанавливающем дѣйствіи водянаго пара и горячаго воздуха при раненіиах печени: диссертація на степень доктора медицины.

Крыніцы

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Памерлі ад брушнога тыфу Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)