Кала́ціцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Калацічы.

Утвораны 25 лютага 1964 года як Барысаўшчынскі сельсавет у складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Барысаўшчына. З 30 ліпеня 1966 года ў Глускім раёне. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Бервы, Вільча, Карпавічы і пасёлак КіраўскаеРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Калацічы, сельсавет перайменаваны ў Калаціцкі сельсаветРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..

20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Завалочыцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабірова, Горнае, Масцішча, Ясенцы)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 13 красавіка 2018 года вёскі Бабірова, Горнае і Ясенцы вернуты ў склад Завалочыцкага сельсавета, у склад сельсавета з Хваставіцкага сельсавета перададзена вёска ЗаполлеРешение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1160 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,6 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 848 чалавек.

На землях сельсавета знаходзіцца экс/база «Глуск».

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна