Кардо́н (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета. Знаходзіцца на р. Нарач, за 15 км на захад ад горада Вілейка, 118 км ад Мінска.

Гісторыя У 1836 г. фальварак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць В. Валодзькі, 14 душ. У 1897 г. вёска ў Вілейскіх воласці і павеце Віленскай губерні. У пач. XX ст. 33 жыхары, 62 дзесяцін зямлі.

У 1921—39 гадах у складзе Польшчы. Вёска належала да Каловіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Бараўцоўскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі.

З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. З 11 верасня 1975 года ў Нарачанскім сельсавеце. Землі ў складзе калгаса імя XXI з’езда КПСС.

Насельніцтва 1897 год — 46 жыхароў, 6 двароў. 1938 год — 62 жыхары, 11 двароў. 1960 год — 48 жыхароў. 1988 год — 9 жыхароў, 5 гаспадарак. 2008 год — 1 жыхар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна