Полацкая акруга — адміністрацыйная адзінка ў БССР, што існавала з ліпеня 1924 па ліпень 1930 і з чэрвеня 1935 па люты 1938 года.

1924—1930

Акруга заснавана ў ліпені 1924 г. Адміністрацыйны цэнтр горад Полацк. Плошча складала 9366 км². Пасля ўзбуйнення ў 1927 годзе плошча склала 10 807 км². У 1926 г. колькасць насельніцтва акругі складала 374,2 тыс. чал. Выдавалася акруговая газета «Полоцкий пахарь», з 1926 г. «Чырвоная Полаччына».

У 1924—1927 гг. акруга складалася з 9 раёнаў: Ветрынскі, Валынецкі (з сакавіка 1929 Боркавіцкі), Дрэтунскі (пазней Краснапольскі, скасаваны ў 1927 годзе), Дрысенскі, Асвейскі, Полацкі, Расонскі, Ульскі, Ушацкі, Лепельскі (увайшоў у склад пасля скасавання ў 1927 (1926) годзе Барысаўскай акругі).

1935—1938 Акруга створана ў ліпені 1935 года. Складалася з пяці раёнаў: Ветрынскі, Дрысенскі, Асвейскі, Полацкі, Расонскі. Выдавалася акруговая газета «Бальшавік Полаччыны».

Скасавана ў сувязі з увядзеннем у БССР абласнога падзелу і ўвайшла ў склад Віцебскай вобласці.

Літаратура

Катэгорыя:Акругі Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці