right|100px|thumb Тэмпература плаўлення і зацвярдзення — тэмпература, пры якой цвёрдае крышталічнае цела здзяйсняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпературы плаўлення рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цвёрдым стане. Пры падвядзенні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпература не будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сістэме не расплавіцца. Пры адвядзенні лішняга цяпла (астуджэнні) рэчыва будзе пераходзіць у цвёрды стан (застыванне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпература не зменіцца.

Тэмпература плаўлення/зацвярдзення і тэмпература кіпення/кандэнсацыі лічацца важнымі фізічнымі ўласцівасцямі рэчыва. Тэмпература зацвярдзення супадае з тэмпературай плаўлення толькі для чыстага рэчыва.

Тэмпературы плаўлення некаторых важных рэчываў:

рэчыва тэмпература плаўлення (°C) гелій (пры 2,5 МПа) -272,2  вадарод -259,2  кісларод -218,8  азот -210,0  метан -182,5  этылавы спірт -114,5  аміяк -77,7  ртуць -38,87 хлор -34    вадзяны лёд 0    бензол +5,53 цэзій +28,64 цукроза +185    цукрын +225    волава +231,93 свінец +327,5  алюміній +660,1  серабро +960,8  золата +1063    крэмній +1415    жалеза +1539    плаціна +1769,3  карунд +2050    тытан +2196    рутэній +2250    цырконій +2398    карбід крэмнію +2457    осмій +3054    малібдэн +3163    вальфрам +3410    вуглярод +3547    аксід торыю +3623    карбід гафнію +3960    карбід тантала-гафнію +4216   

Катэгорыя:Тэмпература Катэгорыя:Тэрмадынаміка