«Нараджэнне Венеры» () — карціна аднаго з самых знакамітых жывапісцаў XIX стагоддзя — Вільяма Бугро.
На карціне намалявана не само нараджэнне з мора, а перамяшчэнне Венеры у ракавіне з адкрытага мора ў Пафас на Кіпры. Ракавіна з’яўляецца тыповым сімвалам, суправаджальнікам выявы Венеры. Яна сімвалізуе ўрадлівасць, пачуццёвыя прыемнасці і сексуальнасць. Сюжэт і кампазіцыя нагадваюць аднайменную карціну Сандра Бацічэлі, а таксама «Трыумф Галатэі» Рафаэля. Лініі карціны звілістыя, мяккія і далікатныя. Каляровая гама галоўным чынам светлая, у дыяпазоне паміж белым і блакітным — колерамі, якія сімвалізуюць чысціню і боскае паходжанне. Мастак зрабіў відавочны акцэнт на фігуры Венеры, пакінуўшы іншых персанажаў у цені. Неба на карціне пахмурнае, яно прадвесціць навальніцу, што можа быць як сімвалам цяжкасцяў, якія чакаюць каханне, якое сімвалізуе Венера, так і проста аптычным эфектам, што тлумачаць, чаму большасць персанажаў палатна намаляваны ў цені.
У наш час карціна выстаўлена ў музеі Арсэ ў Парыжы.
Выстаўкі Salon de la Société des artistes français, Парыж, Францыя, 1879 William Bouguereau : 1825—1905, Парыж, Францыя, 1984
Літаратура Crespelle Jean-Paul, Les Maîtres de la belle époque, Paris, 1966 Adhémar Hélène [sous la direction de], Chronologie Impressionniste : 1803—1905, Paris, 1981 Gaudieri Alexander V. J. — Burollet Thérèse — Atkinson Tracy, William Bouguereau 1825—1905 [cat. exp.], Paris, 1984 Compin Isabelle — Roquebert Anne, Catalogue sommaire illustré des peintures du musée du Louvre et du musée d’Orsay, Paris, 1986 Compin Isabelle — Lacambre Geneviève — Roquebert Anne, Musée d’Orsay. Catalogue sommaire illustré des peintures, Paris, 1990 Lobstein, Dominique, Les Salons au XIXe siècle. Paris, capitale des arts, Paris, 2006
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны са збораў Музея Арсэ Катэгорыя:Карціны Вільяма Бугро