Шыката́н, або Шыко́танШыкотан у адпаведнасці з БСЭ, Т. 6, Мн., 1972, с. 221 (, ) — самы буйны і адзіны стала населены востраў Малой грады Курыльскіх астравоў. Належыць Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 225 км². Насельніцтва (2013 г.) — 3300 чал.Морские границы Японии: Кунашир и Шикотан
Геаграфічнае становішча Востраў Шыкатан месціцца ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна ў 74,26 км на паўночны ўсход ад вострава Хакайда, у 50 км на ўсход ад вострава Кунашыр, у 350 км на паўднёвы ўсход ад вострава Сахалін, у 714 км ад мацерыковага ўзбярэжжа Расіі. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 27 км, шырыня 5 — 13 км.
Геалогія і рэльеф Востраў Шыкатан сфарміраваўся прыкладна 100 — 65 млн гадоў таму ў выніку субдукцыі літасферных пліт (гл. Тэктоніка пліт). Ландшафты прадстаўлены невысокімі гарамі, скаламі, прырэчнымі і прыморскімі нізінамі. Найвышэйшая гара Шыкатан дасягае 412 м. У мінулым горы Шыкатана лічыліся рэшткамі старажытных вулканаў, аднак пазней геолагі выявілі, што яны з’яўляюцца пародамі, выцесненымі з марскога дна субдукцыяй. Паверхня складзена туфамі, пясчанікамі, аскепкамі базальтаў і гранітаў, у нізінах сустракаюцца тарфянікі. Берагі моцна зрэзаны, вылучаюцца шырокія залівы, мысы і скалы. Шыкатан знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў. Найбольш разбуральны зафіксаваны землятрус, які суправаджаўся цунамі, адбыўся 5 кастрычніка 1994 г.Гл.: ШИКОТАНСКОЕ ЗЕМЛЕТРЯСЕНИЕ И ЦУНАМИ 4(5) ОКТЯБРЯ 1994 ГОДА
Клімат Клімат мяккі вільготны. Найбольш прахалодны месяц — люты, калі сярэдняя тэмпература паніжаецца да −5,2 °C, але ў жніўні яна складае +15,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 894,2 мм. Улетку частыя тайфуны.
Расліннасць і жывёльны свет Дзякуючы мяккаму клімату і геаграфічным асаблівасцям, прырода вострава Шыкатан мае пэўныя адрозненні ад астатніх астравоў Курыльскай грады і суседняга Хакайда. Лясы займаюць толькі 23 % тэрыторыі, пераважаюць травяныя лугі і зараснікі бамбуку. Характэрна адсутнасць шырокалісцевых лясоў і кедравага сланікаЗаповедник «Курильский»: Заказник: флора. Распаўсюджаныя расліны — бамбук, ядловец, шыпшына, ціс, метлюжковыя і г. д.
Фаўна сушы бедная, прадстаўлена птушкамі, казуркамі, малюскамі, адным эндэмічным відам грызуноў. У рэках Шыкатана знойдзена 6 відаў прэснаводных рыб, сезонна нерастуюць каштоўныя віды ласосевых. Багата фаўна марскіх акваторый вакол вострава. Тут сустракаюцца кіты, касаткі, дэльфіны, ластаногія, крабы, малюскі, розныя віды рыб.
Гісторыя Шыкатан быў населены ў неаліце. Падчас археалагічных раскопак было выяўлена, што мясцовыя старажытныя насельнікі палявалі на мядзведзяў, жывёл, якія да нашых дзён зніклі на востраве. У сярэднявеччы Шыкатан насялілі айны, якія трапілі з суседняга ХакайдаА. А. Василевский, Айну Курильских островов. Исторический очерк. З іх роднай мовы паходзіць сучасная назва вострава, што перакладаецца як «лепшае месца»Кто вы, айны?: Очерк истории и культуры .
У XVII ст. Шыкатан быў фармальна абвешчаны ўласнасцю японскага феадальнага клана Мацумаэ. У 1855 г. Расія прызнала востраў часткай тэрыторыі Японіі. З 1869 г. пачалося асваенне Шыкатана японскімі перасяленцаміHistory of the Northern Territories. Галоўным заняткам японскіх каланістаў стала рыбалоўства. У 1884 г. японскі ўрад перасяліў на востраў айнаў з паўночнай часткі Курыльскіх астравоў.
1 верасня 1945 г. Шыкатан быў без бою заняты савецкімі войскаміБоевые действия на Курильских островах в период советско-японской войны 1945 года. Да 1948 г. японскія каланісты і айны былі пераселены на Хакайда. У 1946 г. востраў фактычна быў анексаваны з боку СССР і перададзены ў склад РСФСРНеобретаемый остров. Японія аспрэчвае анексію і лічыць Шыкатан часткай сваіх тэрыторый北方領土問題-やさしい北方領土のはなし.
Інфраструктура Большасць насельніцтва вострава Шыкатан жыве ў паселішчах Малакурыльскае (1100 чал. у 2007 г.) і Крабазаводскае (1015 чал. у 2002 г.), злучаных з Сахалінам, Ітурупам і Кунашырам сталай марской сувяззю. Асноўная эканамічная дзейнасць — лоў і перапрацоўка рыбы. На Шыкатане працуе гідрафізічная абсерваторыяОстров Шикотан, знаходзіцца моцная групіроўка расійскіх памежных войскаў.
Славутыя мясціны Востраў Шыкатан не мае авіязносінаў з іншымі рэгіёнамі Расіі і Японіі, уваходзіць у памежную зону з абмежаваным рэжымам наведвання, што не спрыяе развіццю турызму. Аднак востраў знакаміты сваёй прыгожай прыродай, дзівоснымі геалагічнымі фарміраваннямі.
Найбольш цікавыя месцы для наведванняВ ПОИСКАХ КРАСОТЫ. Курилы. ШикотанТанки острова Шикотан. Курилы, мыс «Край света» Шикотан, мыс Край Света и японские иероглифы: Мыс Край Свету на паўночна-заходняй частцы вострава Маяк, пабудаваны японцамі Японскія могілкі Танкавы музей
Катэгорыя:Курыльскія астравы Катэгорыя:Малая Курыльская града