Рышард Капусцінскі (; , Пінск — , Варшава) — сусветна вядомы польскі рэпарцёр, журналіст, пісьменнік, паэт, фатограф, «імператар рэпартажу».

Біяграфія thumb|Будынак, у якім нарадзіўся Рышард Капусцінскі Нарадзіўся ў Пінску ў сям'і польскіх настаўнікаў. Бацька ваяваў у рангу паручыка ў верасні 1939 года ў Арміі Палесся. Трапіў у савецкі палон. Разам з калегамі здолеў уцячы з-пад Смаленску і вярнуцца дахаты ў Пінск. Ратуючыся ад дэпартацыі ў Казахстан, Капусцінскія неўзабаве выехалі да сваякоў у Перамышль, а пасля ў глыб акупаванай немцамі Польшчы. Частку акупацыі перажылі ў Серакове, Кампіноскай пушчы, каля вёскі Пальміры. Пасля Капусцінскі часта казаў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы».

Дэбютаваў як паэт у 17 гадоў у тыднёвіку «Dziś i Jutro». У 1950 здаў экзамены ў варшаўскай гімназыі імя Станіслава Сташуца. У 1953—1981 сябра Польскай аб'яднанай працоўнай партыі (PZPR). У 1956 скончыў вучыцца на Гістарычным Факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Працу пачаў як кур'ер у моладзевым выданні «Sztandar Młodych». У 1956 атрымаў першую ўзнагароду — Залаты Крыж Заслугі (Złoty Krzyż Zasługi) — за рэпартаж «Гэта таксама праўда пра Новую Гуту» («To też jest prawda o Nowej Hucie»), дзе апісаў цяжкія варункі жыцця працоўных на будоўлі металургічнага камбінату. У тым самым годе паехаў у сваё першае загранічнае падарожжа — да Індыі. Сышоў з газеты ў 1958 годзе, з-за дасланых матэрыялаў у крытычны да ўладаў тыднёвік «Po Prostu». thumb|left|Рышард Капусцінскі, май 2001, Варшава

Перайшоў працаваць у часопіс «Polityka». З 1962 працаваў для Польскай прэс-агенцтва (PAP) як сталы загранічны карэспандэнт у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. Дакументаваў упадак манархіі ў Эфіопіі і Іране. З 1974 у варшаўскім тыднёвіку Kultura. Пераклаў на польскую мову Дзённік з Балівіі (Dziennik z Boliwii) Чэ Гевары. Быў добра знаёмы з Сальвадорам Альендэ.

У 1981 годзе Капусцінскі далучыўся да руху «Салідарнасць» і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але працягваў пісаць эсэ для замежных СМІ, у тым ліку для амерыканскіх газет і часопісаў.

У 1987 годзе Royal Court Theatre ў Лондане паставіў сцэнічную адаптацыю яго кнігі «Імператар», якая апісвала ўпадак рэжыму Хайле Селасье І у Эфіопіі. У 1989 г. праехаў «праз увесь Савецкі Саюз». Пабываў і ў ЯкуцііКапустинский Р. Перепрыгивая через лужи. // Эхо столицы. Якутск. 10 июля 2009. С. 27.. У 1996 адзначаны ўзнагародаю імя Яна Парандоўскага, у 1999 атрымаў «Ікара». Абраны між Журналісцкім Аб'яднаннем Журналістам стагоддзя ў плебісцыце штомесячніка Press. Лаўрэат Узнагароды імя Дарыуша Фікуса за 2004 год.

Доктар honoris causa Слянскага ўніверсітэта (17 кастрычніка 1997), Вроцлаўскага ўніверсітэта (2001), Ягэлонскага ўніверсітэта (2004) i Гданьскага ўніверсітэта (29 студзеня 2004). Агулам атрымаў каля 40 узнагародаў. Быў сябрам Таварыства польскіх пісьменнікаў.

Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яго шансы букмекерскай канторай Лэдброкс вызначалі як 5:1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5:2), які і атрымаў прэмію. «Адзін Капусцінскі варты тысяч скуголячых і фантазуючых пісакаў», — напісаў Салман Рушдзі.

Памёр 23 студзеня 2007 ад вострага інфаркту міякарду ў кардыяхірургічным аддзяленні шпіталя пры вуліцы Банаха ў Варшаве.

У Пінску на доме, дзе жыў Капусцінскі, ўсталявана мемарыяльная дошка.

Творчасць 1962 Busz po polsku 1963 Czarne gwiazdy 1968 Kirgiz schodzi z konia 1969 Gdyby cała Afryka 1969 Che Guevara — Dziennik z Boliwii (пераклад Капусцінскага) 1970 Dlaczego zginął Karl von Spreti? 1975 Chrystus z karabinem na ramieniu 1976 Jeszcze dzień życia 1978 Wojna futbolowa 1978 Cesarz 1982 Szachinszach 1986 Notes (томік вершаў) 1988 Wrzenie świata (збор) 1990 Lapidarium 1993 Imperium 1995 Lapidarium II 1997 Lapidarium III 1998 Heban 2000 Lapidarium IV 2000 Z Afryki (фотаальбом) 2001 Lapidarium V 2003 Autoportret reportera 2004 Podróże z Herodotem 2006 Prawa natury (томік вершаў) 2006 Ten Inny 2007 Lapidarium VI

Па смерці выдана: 2007 Rwący nurt historii. Zapiski o XX i XXI wieku 2008 Dałem głos ubogim

На беларускую мову перакладзены: Імператар (ARCHE № 5-2006, пер. Алесь Пяткевіч) Вяртанне, зборнік вершаў, 2007 Імперыя (кнігарня НН, 2008, пер. Яўген Салейчук) Імператар. Падарожжы з Герадотам, Мінск, 2009 ISBN 978-985-6901-02-0, пер. Алена Пятровіч Шахіншах («Дзеяслоў», пер. Яўген Салейчук; пачатак , заканчэнне ) Чорнае дрэва: афрыканская ліхаманка, Вільня: Логвінаў, 2016 Яшчэ адзін дзень жыцця, 2024

Літаратура пра пісьменніка Pollack M. Ryszard Kapuściński. Kraków: Villa Decius, 2000. Hofmann M. Behind the lines: pieces on writing and pictures. London; New York: Faber and Faber, 2001. Wolny K. Ryszard Kapuściński w labiryncie współczesności. Kraków: Wydawn. Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2004. Nowacka B. Magiczne dziennikarstwo: Ryszard Kapuściński w oczach krytyków. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, 2006

Спасылкі

Мадам Дзюф вяртаецца дахаты Сайт Капусцінскага Лінкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 4 сакавіка Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Памерлі 23 студзеня Катэгорыя:Памерлі ў 2007 годзе