Наваса́ды (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.
Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Дзевятня (Дзевятні), пабудаваны ў XVIII ст., знішчаны ў гады 1-й сусветнай вайны. Маёнтак, хутчэй за ўсё, быў набыты ў другой палове XVIII стагоддзя Міхалам Ходзькам (1730—1812). Яго ўнук, вядомы пісьменнік Ігнацы Ходзька (1794—1861), правёў там большую частку жыцця Маёнтак Дзевятні на Radzima.org. Пасля яго маёнтак атрымалі ў спадчыну ўнукі Ігнацыя, сыны яго дачкі Станіславы (~1826-1856) і Генрыка Свёнтэцкага (1822—1869). Далейшыя ўладальнікі гэтага маёнтка невядомыя.
Рэзідэнцыя складалася з двух сумежных будынкаў: жылога дома і скарбніцы. Дом быў невялікім панскім домам. Гэта быў аднапавярховы будынак, прамавугольны ў плане, накрыты высокім, гладкім, вальмовым дахам. Перад домам быў ганак, чатыры калоны падтрымлівалі трохвугольны франтон.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна