Уільям Колгейт (; , Халінгборн, Кент, Вялікабрытанія — , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі бізнесмен, заснавальнік кампаніі Colgate.

Біяграфія Нарадзіўся ў Халінгборне, графства Кент, Вялікабрытанія. Другі сын у сям’і. Бацька — Роберт Колгейт (1758—1826), фермер і палітык; маці — Сара Боўлз (пам. 1840). З-за палітычных поглядаў бацькі Уільяма сям’я пераехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі (горад Балтымор).

У 1806 Уільям Колгейт заснаваў кампанію William Colgate & Company (цяпер — Colgate-Palmolive Company).

Памёр у 1857 годзе ў Нью-Ёрку.

Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША