Барсукі.''' (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 61 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 93 км ад Мінска.
Гісторыя У 1756 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, 12 двароў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1799 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, была ўласнасцю Л. Гутаровіча. У 1873 годзе вёска ў Заборскай сялянскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Чартовіча, 18 рэвізскіх душ; вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе той жа воласці, 6 рэвізскіх душ. У 1897 годзе засценак; у 1908 годзе 68 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, засценак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
Насельніцтва 1799 год — 15 жыхароў, 3 двары. 1897 год — 18 жыхароў, 3 двары. 1908 год — 76 жыхароў, 12 двароў. 1921 год — 37 жыхароў, 6 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 43 жыхары, 8 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1960 год — 37 жыхароў. 2008 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна