Матагальпа (ісп.: Matagalpa) — дэпартамент у Нікарагуа.
Дэпартамент Матагальпа размешчаны ў цэнтральнай частцы Нікарагуа. Плошча яго складае 8.523 км². Колькасць насельніцтва - 494.000 чалавек (ацэнка на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва - 58 чал./км². Галоўны горад дэпартамента - Матагальпа. Асновай эканомікі дэпартамента Матагальпа з'яўляецца сельская гаспадарка. Галоўная культура - кава.
У адміністрацыйным плане дэпартамент Матагальпа падзяляецца на 13 муніцыпій: Сьюдад-Дарыё Эсквіпулас Матагальпа Матынгуас Муй-Муй Ранча-Грандэ Рыа-Бланка Сан-Дыянісій Сан-Ісідра Сан-Рамон Себака Тэрабона Тума-Ла-Далія
Катэгорыя:Дэпартаменты Нікарагуа