thumb|right|300px|Колькасць і тып ядзерных БЧ ЗША. 1945—2002. thumb|right|300px|Колькасць і тып ядзерных БЧ СССР. 1949—2002. Карыбскі крызіс — надзвычай напружанае супрацьстаянне паміж Савецкім Саюзам і Злучанымі Штатамі адносна размяшчэння Савецкім Саюзам ядзерных ракет на Кубе ў кастрычніку 1962. Кубінцы называюць яго «Кастрычніцкім крызісам» (ісп.: Crisis de Octubre), у ЗША распаўсюджана назва «Кубінскі ракетны крызіс» (англ.: Cuban missile crisis).

Крызісу папярэднічала размяшчэнне ў 1961 годзе Злучанымі Штатамі ў Турцыі ракет сярэдняй дальнасці PGM-19 Jupiter, якія пагражалі гарадам у заходняй частцы Савецкага Саюза, дастаючы да Масквы і асноўных прамысловых цэнтраў. У адказ у якасці адэкватнай меры на Кубе былі размешчаны савецкія ракеты сярэдняй дальнасці Р-12.

Крызіс пачаўся 14 кастрычніка 1962 года, калі самалёт-разведчык U-2 ВПС ЗША ў ходзе аднаго з рэгулярных аблётаў Кубы выявіў у ваколіцах вёскі Сан-Крыстабаль савецкія ракеты сярэдняй дальнасці Р-12. Па рашэнні прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі быў створаны адмысловы Выканаўчы камітэт, у якім абмяркоўваліся магчымыя шляхі вырашэння праблемы. Некаторы час пасяджэнні выканкама насілі сакрэтны характар, аднак 22 кастрычніка Кенэдзі выступіў са зваротам да народа, абвясціўшы аб наяўнасці на Кубе савецкай «наступальнай зброі», з-за чаго ў ЗША неадкладна пачалася паніка. Быў уведзены «карантын» (блакада) Кубы.

Спачатку савецкі бок адмаўляў наяўнасць на востраве савецкай ядзернай зброі, затым — запэўніваў амерыканцаў у стрымліваючым характары размяшчэння ракет на Кубе. 25 кастрычніка фатаграфіі ракет былі прадэманстраваны на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН. У выканкаме сур'ёзна абмяркоўваўся сілавы варыянт вырашэння праблемы і яго прыхільнікі пераканалі Кенэдзі як мага хутчэй пачаць масіраваныя бамбардзіроўкі Кубы. Аднак чарговы аблёт U-2 паказаў, што некалькі ракет ужо ўсталяваны і гатовы да пуску, і што падобныя дзеянні немінуча прывялі б да вайны.

Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі прапанаваў Савецкаму Саюзу дэмантаваць устаноўленыя ракеты і развярнуць караблі, што ішлі на Кубу, у абмен на гарантыі ЗША не нападаць на Кубу і не зрынваць рэжым Фідэля Кастра (часам паказваецца, што Кенэдзі таксама прапанаваў вывесці амерыканскія ракеты з Турцыі, але дадзенае патрабаванне зыходзіла ад савецкага кіраўніцтва). Старшыня Савета Міністраў СССР і першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў пагадзіўся, і 28 кастрычніка пачаўся дэмантаж ракет. Апошняя савецкая ракета пакінула Кубу праз некалькі тыдняў, і 20 лістапада блакада Кубы была знятая.

Гл. таксама Група савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе Кубінскі крызіс (2026)

Літаратура Фурсенко А., Нафтали Т. Безумный риск, издательство РОССПЭН, 2006 Микоян С. А. Анатомия Карибского кризиса., издательство Academia, 2006. ISBN 5-87444-242-1 П. Л. Подвиг. «Стратегическое ядерное вооружение России», М.: ИздАТ, 1998 Allison, Graham and Zelikow, P. Essence of Decision: Explaining the Cuban Missile Crisis. New York: Longman, 1999. Blight, James G., and David A. Welch. On the Brink: Americans and Soviets Reexamine the Cuban Missile Crisis. New York: Hill and Wang, 1989. Brugioni, Dino A. Eyeball to Eyeball: The Inside Story of the Cuban Missile Crisis. New York: Random House, 1991. Divine, Robert A. The Cuban Missile Crisis. New York: M. Wiener Pub.,1988. Fursenko, Aleksandr, and Naftali, Timothy; One Hell of a Gamble — Khrushchev, Castro and Kennedy 1958—1964; W.W. Norton (New York 1998) Giglio, James N. The Presidency of John F. Kennedy. Lawrence, Kansas, 1991. Gonzalez, Servando The Nuclear Deception: Nikita Khrushchev and the Cuban Missile Crisis; IntelliBooks, 2002 ISBN 0-9711391-5-6 Kennedy, Robert F. Thirteen Days: A Memoir of the Cuban Missile Crisis; ISBN 0-393-31834-6 May, Ernest R., and Philip D. Zelikow., eds. The Kennedy Tapes: Inside the White House During the Cuban Missile Crisis. Concise Edition. New York: W.W. Norton, 2001. Nuti, Leopoldo (ed.) I «Missili di Ottobre»: La Storiografia Americana e la Crisi Cubana dell’Ottobre 1962 Milano: LED, 1994. Thompson, Robert S. The Missile of October: The Declassified Story of John F. Kennedy and the Cuban Missile Crisis. Diez Acosta, Tombs. October 1962: The 'Missile' Crisis As Seen From Cuba. Pathfinder Press, New York, 2002.

Спасылкі

Успаміны Мікіты Сяргеевіча Хрушчова пра Карыбскі крызіс Фотакопія першай старонкі ліста М. С. Хрушчова прэзідэнту Кенэдзі 24 кастрычніка 1962 г.. Сховішча Нацыянальнай Бібліятэкі Кангрэса ЗША. Пасланні Кенэдзі і Хрушчова 23 і 24 кастрычніка 1962 г. Зварот М. С. Хрушчова да Д. Ф. Кенэдзі падчас Карыбскага крызісу. 27.10.1962 г. і адказ Д. Кенэдзі М. С. Хрушчову. 28.10.1962 г. Храналогія крызісу на сайце Хронас Карыбскі крызіс. Нарыс М. Статкевіча 2004 г. Карыбскі крызіс: пералом. За кулісамі гісторыі. Артыкул І.Хлебнікава ў часопісе «Аглядальнік». Карыбскі крызіс Карыбскі крызіс Карыбскі крызіс 16-28 кастрычніка 1962 года

на англійскай мове: Рассакрэчаныя дакументы і г. д.. Даныя «Нацыянальнага архіва па бяспецы», няўрадавай незалежнай арганізацыі ЗША. Транскрыпты і аўдыёзапісы нарад ExComm . Паданы Праграмай прэзідэнцкіх гуказапісаў Цэнтра Мілера, Універсітэт Вірджыніі. 13 дзён—сорак гадоў праз — Robert S. McNamara. Магнітафонныя запісы дэбат паміж Джонам Кенэдзі і яго саветнікамі падчас крызісу Сустрэча ўдзельнікаў Карыбскага крызісу, кастрычнік 2002 John F. Kennedy in History: Cuban Missile Crisis

Катэгорыя:1962 год у СССР Катэгорыя:Амерыкана-кубінскія адносіны Катэгорыя:Гісторыя Кубы Катэгорыя:Кубінская рэвалюцыя Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Знешняя палітыка СССР Катэгорыя:Хрушчоўская адліга 1962 14 Катэгорыя:Палітычныя крызісы Катэгорыя:1962 год на Кубе Катэгорыя:Знешняя палітыка ЗША Катэгорыя:Замежныя аперацыі Узброеных сіл ЗША перыяду халоднай вайны