Астро́ўна — возера ў Беларусі ў Бешанковіцкім раёне ў басейне ракі Астроўніца за 27 км на паўночны ўсход ад Бешанковічаў. Уваходзіць у Астровенскую групу азёр.

Плошча люстра возера Астроўна складае 0,42 км², даўжыня 1, 54 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня возера 18,1 м. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы вышынёй да 15 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. мелкаводдзе вузкае. Ложа возера плоскае. Глыбіні да 5 метраў займаюць каля 50% плошчы. Дно да глыбіні 3—3,5 м пясчанае, глыбей выслана ілам.Возера зарастае да глыбіні 3,5 м. Эўтрофнае, слабапраточнае. З Астроўна выцякае ручай у возера Доўгае. У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.

На возеры астравы агульнай плошчай 1,8 га. Каля возера аграгарадок (да 2005 года вёска) Астроўна.

Гл. таксама Азёры Беларусі

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны