Паўднёвы Андаман — востраў у архіпелагу Вялікі Андаман, Андаманскіх астравоў, найбольш населены ў саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы.

На паўднёвым усходзе вострава размешчаны адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Порт-Блэр, астатняя частка пакрыта джунглямі. На заходнім узбярэжжы пражывае каля 100 прадстаўнікоў джарава, якія размаўляюць на адной з андаманскіх моў.

Востраў з’яўляецца папулярным турыстычным атракцыёнам.South Andaman Island У той жа час, некаторыя тэрыторыі Паўднёвага Андамана знаходзяцца пад аховай і неграмадзянам Індыі патрабуецца дадатковы дазвол.

Як і астатнія астравы тэрыторыі, Паўднёвы Андаман моцна пацярпеў ад цунамі 2004 года са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і моцнымі разбурэннямі.

Крыніцы

Катэгорыя:Астравы Індыі Катэгорыя:Андаманскія і Нікабарскія астравы