Аскарыдо́з (Ascaridosis) — глістная інвазія з групы нематадозаў, узбуджальнікамі якой з'яўляюцца паразітарныя круглыя чэрві . Аскарыды паразітуюць у тонкім кішэчніку. Даўжыня дарослага гельмінта складае 25 - 30 см.
Больш чым у 85 % выпадкаў сімптомы інфекцыі не праяўляюцца, асабліва калі чарвякоў няшмат. Сімптомы нарастаюць па меры павелічэння колькасці чарвей і могуць на першай стадыі захворвання ўключаць дыхавіцу і ліхаманку. Далей могуць з’явіцца ўздуцце жывата, боль у жываце і дыярэя. Найчасцей закранае дзяцей, у гэтай узроставай групе інфекцыя можа таксама выклікаць слабы набор вагі, недаяданне і праблемы з навучаннем.
Крыніцы і дыягностыка Інфекцыя перадаецца шляхам спажывання ежы ці напояў, забруджаных яйкамі аскарыд з калу. Яйкі развіваюцца ў кішэчніку, праходзяць праз сценкі кішэчніка і трапляюць у лёгкія праз кроў. Там яны пранікаюць у альвеолы і перамяшчаюцца ў трахею, дзе яны выкашліваюцца і праглынаюцца. Потым лічынка праз страўнік у другі раз праходзіць у кішэчнік, дзе гадуюцца дарослыя чэрві.
Прафілактыка і лячэнне Прафілактыка заключаецца ў паляпшэнні санітарыі, што ўключае пашырэнне доступу да туалетаў і належную ўтылізацыю калу. Лічыцца, што мыццё рук з мылам абараняе ад захворвання. У рэгіёнах, дзе хварэе звыш 20 % насельніцтва, рэкамендуецца правядзенне рэгулярнага лячэння ўсіх людзей. Звычайна адбываецца паўторнае заражэнне. Вакцына адсутнічае. Лячэнне, рэкамендаванае Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, уключае прэпараты альбендазол, мебендазол, левамізол ці пірантэл памаат. Іншыя эфектыўныя сродкі ўключаюць трыбендымідын і нітазаксанід.
Эпідэміялогія Прыблізна ад 0,8 да 1,2 мільярдаў чалавек ва ўсім свеце хворыя на аскарыдоз, найбольш закранутае насельніцтва Чорнай Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі. Таму аскарыдоз з’яўляецца самай распаўсюджанай формай геагельмінтозу. У 2010 годзе ён выклікаў прыблізна 2 700 смяротных выпадкаў у параўнанні з 3 400 выпадкамі ў 1990 годзе. Іншы від чарвей роду заражае свіней.
Спасылкі Аскарыдоз (Ascaridosis)
Катэгорыя:Нематадозы Катэгорыя:Забытыя хваробы Катэгорыя:Захворванні страўнікава-кішачнага тракту