БабірусаНапісанне Бабіруса ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.182 (Babyrousa babyrussa) — парнакапытнае млекакормячае сямейства свіных. Яна настолькі адрозніваецца ад іншых свінняў, што як правіла вылучаецца ў асобнае падсямейства, у якім з’яўляецца адзіным сучасным прадстаўніком.
Назва Слова «бабіруса» — малайскага паходжання; яно азначае «свіння-алень». У арыгінале яно пішацца асобна і з адной літарай «з» (babi rusa).
Апісанне Даўжыня цела да 1 м. Мае адносна маленькую галаву, кароткія вушы, высокія і тонкія ногі. Верхнія іклы ў самцоў да 30 cм, загінаюцца назад. Скура маршчыністая з рэдкім шчаціннем.
Пашырэнне Сустракаецца на в-ве Сулавесі і бліжэйшых астравах (Малайскі архіпелаг). Трымаецца забалочаных лясоў і прыбярэжных зараснікаў.
Асаблівасці біялогіі Актыўная ўначы. Корміцца лісцем травяністых раслін.
Нараджае двое аднаполых парасят.
Паляванне і ахова Аб’ект палявання (мяса, скура, іклы). Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.
Спасылкі
Спосаб жыцця бабірусы ; на інданезійскай мове
Катэгорыя:Свінні Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Млекакормячыя Азіі Катэгорыя:Эндэмікі Інданезіі