Бадзя́кНапісанне Бадзяк у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.213, чартапалох (Círsium) — род шматгадовых, або двугадовых травяністых раслін з сямейства астравых.

Батанічнае апісанне

Шмат- або двухгадовыя травяністыя, пераважна калючыя расліны з чаргаваным глыбакаперыстараздзельным або суцэльным лісцем без прылісткаў. Кветкі трубчастыя, кветкавыя кошыкі шматкветныя, паніклыя ці прамастойныя. Лісцікі абгорткі лінейныя і лінейна-ланцэтныя, на канцы з шыпаватай калючкай. Кветаложа ўсаджана доўгімі шчацінкамі. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, трубчастыя, рознага колеру. Плод — голая сціснутая сямянка з чубком.

Арэал

Род аб'ядноўвае, па розных дадзеных, ад больш чым 200 да 484 відаў з Паўночнага паўшар'я.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 481 від. Некаторыя з іх:

Паводле базы даных The Plant List, від прызнаны сінонімам віду .

Гібрыды Cirsium ×canalense Cirsium ×crassum Cirsium ×erosum Cirsium ×iowense Cirsium ×vancouverense </div>

Значэнне і выкарыстанне Многія віды — меданосы, лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны.  — злоснае пустазелле. Некаторыя віды ў народзе называюць асотам.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі